Нашая мэта – у варунках адсутнасьці адпаведных дзейных прававых мэханізмаў, прыцягнуць да адказнасьці тых злачынцаў, чыя віна за ўдзел у палітычных рэпрэсыях супраць беларускага народу даведзеная, і тым самым аднавіць справядлівасьць.

Права

У выпадку прыгнёту народу палітычнай уладай, народ можа скарыстацца правам на паўстаньне, што рэглямэнтавана нормамі міжнароднага права, якія ратыфікавала беларуская дзяржава.

Права на паўстаньне замацаванае ў Прэамбуле Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, дзе ўказана: «неабходна, каб правы чалавека ахоўваліся ўладай закону ў мэтах забеспячэньня таго, каб чалавек ня быў вымушаны зьвяртацца, у якасьці апошняга сродку, да паўстаньня супраць тыраніі і прыгнёту».

У норме Дэклярацыі пералічаны вычарпальны пералік умоваў, пры якіх народ мае права скарыстацца такім радыкальным сродкам абароны сваіх правоў:

  • наяўнасьць у дзяржаве, дзе адбываецца паўстаньне, тыраніі
  • наяўнасьць у паўстанцаў акрэсленае мэты ліквідаваць тыранію і прыгнёт
  • адсутнасьць у прававой сыстэме дзяржавы эфэктыўных і даступных для народу прававых сродкаў пазбавіцца ад тыраніі і прыгнёту.

Бясьпека

Людзі – наш галоўны патэнцыял, таму бясьпека супрацоўнікаў стаіць на першым месцы. Адначасова з гэтым, мы ня можам даць гарантыю, што з вамі нічога ня здарыцца. Краіна знаходзіцца ў стане вайны, і трэба быць гатовым да арышту і катаваньняў.


Каманда руху складаецца з прафэсыяналаў па лічбавай бясьпецы, удзельнікаў баявых дзеяньняў ва Ўкраіне, актывістаў, дысідэнтаў, бізнэсмэнаў і работнікаў грамадзянскага сэктару. Мы прыкладзем усе намаганьні, каб не дапусьціць захопу нашых супрацоўнікаў у Беларусі.


Разьдзяленьне роляў на выканаўцаў і вэрыфікатараў дазволіць зьменшыць рызыку і падзяліць абавязкі. Усім нашым супрацоўнікам будуць забяспечаныя справядлівыя ўмовы праз годную кампэнсацыю, адпаведна ўзроўню адказнасьці і рызыкі.


Мы адкрытыя для прапановаў і гатовыя выплочваць кампэнсацыі за выкананьне вашых партызанскіх ідэяў, а таксама за ўнутраную інфармацыю з дзяржаўных ворганаў і прадпрыемстваў.

Візыя

Нельга дапусціць, каб тыя, хто чыняць беззаконьне ў Беларусі, адчувалі бяскарнасць. Калі супрацоўнікі сілавога апарату і судзьдзі адчуюць пагрозу з боку народу, на падсьвядомым узроўні яны будуць меней схільныя чыніць гвалт у дачыненьні да бязвінных беларусаў. Тыя, хто прымаў удзел у рэпрэсыях супраць беларускага народу будуць жыць у атмасфэры страху, у той час як простыя беларусы, якія хочуць, каб іх проста пакінулі ў спакоі, будуць адчуваць сябе больш бясьпечна і ўпэўнена. Ціск на сілавы апарат прывядзе да таго, што ўсё больш супрацоўнікаў будуць звальняцца, яны будуць сабатаваць загады і стануць чыніць меньш самавольства. Большую падтрымку ўнутры сыстэмы атрымае запыт на зьмены.

Фінансаваньне

Нацыянальна-вызваленчы рух “Пара!” фінансуецца за кошт прыватных ахвяраваньняў беларусаў. Каб ахвяраваць на патрэбы руху, калі ласка, зьвяжыцеся з намі ў Telegram з дапамогай кнопкі ніжэй.


Мы разумеем, якую небясьпеку нясе служба па абароне радзімы, і таму мы верым, што кожны выканаўца павінен атрымаць кампэнсацыю, якая адпавядае наяўным рызыкам. Кожны, хто працуе з намі, праходзіць абавязковы трэнінг па тактычнай бясьпецы. Мы будзем працягваць супрацоўніцтва з выканаўцамі на сталай аснове.

Зьвяжыцеся з вашым рэгіянальным каарыданатарам
Мы ня спынімся да таго часу, пакуль ня вызваляць ўсіх палітычных зьняволеных, і пакуль ўлада ў Беларусі не пяройдзе да пераходнага кабінэту, які зладзіць пазачарговыя выбары ў Парлямэнт Рэспублікі Беларусь адкрыта, галосна і дэмакратычна.


Зьвяжыцеся з вашым рэгіянальным каарыданатарам:
Прэс-служба: contact@para2022.org

2022–2024